Каманда Мінскага хаба

 

Людміла Батура
Дзейны куратар хаба
Людміла працуе менеджэрам ва Установе “Новая Еўразія”, дзе займаецца праектамі, скіраванымі на павышэнне якасці бізнэс-адукацыі і на сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіенаў Беларусі. Людміла магістр дзяржаўнай палітыкі і развіцця чалавека Універсітэта Маастрыхта і Універсітэта Аб’яднаных нацый. Уладальнік стыпендыі “XXL высокі патэнцыял”, дыпломаў Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прафесійнай узнагароды “12 надзей вясны” Вышэйшага дзяжаўнага калледжа сувязі, прызёр некалькіх алімпіядаў і спаборніцтваў па менеджмэнце, сацыялогіі і экономіцы ў Беларусі і за мяжой. Людміла цікавіцца пальтыкай і развіццем чалавека.
Андрэй Елісееў
Папярэдні куратар хаба
Даследчык і аналітычны журналіст. Андрэй – сузаснавальнік і аналітык даследчага цэнтра Eurasian States in Transition (EAST). Андрэевы даследванні публікавалі аўтарытэтныя даследчыя цэнтры, у тым ліку Фінскі інстітут міжнародных адносін (Хельсінкі), Латвійскі інстытут міжн. адносін (Рыга), FRIDE (Мадрыд). Андрэй вучыўся ў шасці ўніверсітэтах у чатырох краінах. Мае ступень спецыяліста ў сферы міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама чатыры магістарскія ступені: у вобласці еўрапейскага і міжнароднага права, паліталогіі, гістарычных навуках, мэнэджменце. Да таго ж, Андрэй скончыў Эстонскую дыпламатычную акадэмію.
Яўген Пугач
Былы куратар хаба
Яўген кіруе працай каворкінг-цэнтра ў першым у Беларусі стартап-хабе Імагуру, адным з праектаў группы кампаній Bel.biz. Пасля заканчэння Беларускага інстытута правазназнаўства па спецыяльнасці "Юрыдычная псіхалогія" Яўген праходзіў стажыроўку ў Інстытуце псіхалогіі Універсітэта імя Адама Міцкевіча (Познань, Польшча). Яўген мае ступень магістра паліталогіі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня, Літва). Удзельнічаў у міжнародных адукацыйных праграмах у ЗША, Чэхіі, Швецыі ды іншых краінах. Раней Яўген працаваў мэнэджэрам праектаў у шэрагу беларускіх недзяржаўных арганізацый.
Валерыя Багамольская
Global Shaper
Валерыя працуе мэнэджарам па продажы ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Яе досвед працы ў бізнэсе складае болей за 5 гадоў. Ступень бакалаўра па спецыяльнасці "Правазнаўства". Валерыя брала ўдзел у розных міжнародных канферэнцыях і бізнес-конкурсах, актыўная ўзельніца беларускага стартап-руху. Цікавіцца псіхалогіяй, інавацыямі, прадпрымальніцтвам.
Максім Кубліцкі
Global shaper
Максiм працуе менеджерам па развiцці бiзнэса ў галiне інфармацыйных тэхналогій. Бакалаўр бiзнес-адмiнiстравання, магістр эканамічных навук ("Сусветная эканоміка"). Браў удзел у шматлiкiх нацыянальных і мiжнародных бiзнэс-мерапрыемствах, канферэнцыях i дэбатах. Шчыры прыхільнік працэсаў глабалiзацыi і мiжнародный кааперацыi. У камандзе арганізатараў першай Не-канферэнцыi для настаўнiкаў, EdCamp Belarus. Максім актыўна цiкавiцца сферай IТ, стартапамi, iнавацыямi. Валодае пяццю мовамі.
Дзяніс Кольга
Shaper founder
Дзяніс старшынюе ў Савеце моладзевай арганізацыі “Моладзевая ініцыятыва”, якая ўваходзіць у Нацыяльны моладзевы савет “РАДА”. Удзельнічаў у шматлікіх нацыянальных і міжнародных праектах у сферы асветы і працы з моладдзю. Адзін з першых атэставаных беларускіх спецыялістаў у рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, паспяхова скончыў паўгадавы курс "Трэнінг для трэнераў". Тройчы перамагаў на агульнанацыянальных алімпіядах па гісторыі ў часы школьніцтва. Выпускнік Факультэта міжнародных адносін БДУ, афіцэр запаса. Дзяніс цікавіцца гісторыяй, калекцыянаваннем, а таксама кінамастацтвам.
Аксана Рудовіч
Global shaper
Аксана вучыць сацыялогію ў Вышэйшай школе сацыяльных даследаванняў у Варшаве. Раней яна працавала журналісткай у газеце “Наша Ніва”, на тэлеканале Белсат і анлайн-часопісе IdeaBy.org. Апрача таго, Аксана была асістэнткай у даследчым цэнтры CASE Belarus. Аксана атрымала ступень магістра ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Яна вывучала правазнаўства на факультэце перападрыхтоўкі БДЭУ і дзяржаўнае кіраванне ў Школе маладых менеджэраў дзяржаўнага кіравання (SYMPA).
Юрась Юрчанка
Global shaper
Каардынатар анлайн-платформы Zvarot.by, якая прасоўвае ўдзел грамадзянаў і іх уцягванне ў працэс дзяржаўнага кіравання. Юры таксама робіць у аналітычным цэнтры e-gov.by, які займаецца пытаннямі электроннага ўрада ў Беларусі. Мае ступень спецыяліста ў сферы міжнародных адносін БДУ. Цяпер ён магістрант універсітэтаў Кавентры і Лазарскага па спец. еўрапейскае адміністраванне і міжнародныя адносіны. У 2011 годзе Юры выступіў намінатарам для пераможцы прэстыжнай прэміі ў галіне правоў чалавека імя Джона Хамфры.
Анастасія Баглай
Global shaper
Анастасія працуе фінансавым менеджэрам у сферы гатэльнага бізнесу. Выпускніца Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту, спецыяльнасць "Фінансы і крэдыт". Сертыфікаваны спецыяліст у галіне міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці, валодае дыпломам DipIFR (Rus). Уваходзіць у каманду арганізатараў першай Не-канферэнцыi для настаўнікаў, EdCamp Belarus. Анастасія пільнуе тэндэцыі ў сферы фінансавага менеджменту ды сацыяльнага прадпрымальніцтва і займаецца прасоўваннем фінансавай пісменнасці.