Супольнасць Global Shapers

Супольнасць Global Shapers — гэта ініцыятыва Сусветнага эканамічнага форума, адной з самых аўтарытэтных міжнародных няўрадавых арганізацый у свеце. Сусветны эканамічны форум добра вядомы правядзеннем штогадовых з’ездаў у Давосе, Швайцарыя. На з’езды збіраецца палітычная, эканамічная і акадэмічная эліта свету, каб на працягу некалькіх дзён абмеркаваць найбольш пякучыя глабальныя праблемы.

На думку заснавальніка Сусветнага эканамічнага форума Клауса Шваба, добрае вырашэнне любой міжнароднай праблемы патрабуе ўключэнне шасці якасна значных бакоў (stakeholders): урады і міжнародныя міжурадавыя арганізацыі, бізнэс-супольнасць, медыі, няўрадавыя арганізацыі, навукоўцы, а таксама моладзь.

Увасабленне апошняй – Global Shapers Community, што можна перакласці як Супольнасць сусветных архітэктараў будучыні. Яна была створаная ў 2011 годзе з мэтай забяспечыць удзел моладзевых лідараў у распрацоўцы мясцовай, рэгіянальнай ды сусветнай павесткі развіцця.

Супольнасць Global Shapers прадстаўляе сабой сетку арганізацый (хабаў) па ўсім свеце, якімі кіруюць маладыя людзі са значнымі прафесіянальнымі дасягненнямі, патэнцыялам і жаданнем зрабіць станоўчы ўнёсак у вырашэнне мясцовых і глабальных праблемаў.

Мінскі хаб Global Shapers паўстаў у красавіку 2015 года.