Праект Мінскага хаба – сярод пераможцаў конкурса Social Weekend

edcamp2Каманда хаба ў ліку Яўгена Пугача, Максіма Кубліцкага і Анастасіі Баглай паспяхова выступіла ў конкурсе сацыяльных праектаў.

На фінале конкурса сацыяльных праектаў Social Weekend Мінскі хаб Global Shapers сумесна з Таварыствам беларускай школы прадставіў ідэю першай “неканферэнцыі” для настаўнікаў (EdCamp). Сутнасць мерапрыемства ў тым, каб сабраць разам настаўнікаў, якія жадаюць палепшыць сістэму адукацыі ў краіне.

Як адзін з 15 найбольш якасных праектаў, EdCamp атрымаў матарыяльную падтрымку мецэнатаў. Падрабязьней пра фінал Social Weekend у матарыяле партала ТУТ.бай. Мінскі хаб працягвае працу па правядзенні першага EdCamp у Беларусі.

edcamp5

У пачатковым этапе конкурса, які прайшоў у кастрычніку, удзельнічалі больш за 140 камандаў. У пачатку снежня каманда Мінскага хаба змагалася за чвэрць- і паўфінал.

“Неканферэнцыя” (англ. Unconference) – гэта фармат дыскусійнага мерапрыемства, удзельнікі якога самі вызначаюць, якім яно будзе, не плацяць арганізацыйныя ўнёскі і не робяць рэкламных прэзентацый. Плануецца, што EdCamp (Education Camp) Belarus стане месцам сустрэчы беларускіх настаўнікаў, дзе яны змогуць абмяняцца карысным вопытам.

Упершыню падобныя мерапрыемствы прайшлі ў ЗША ў 2010-м годзе. З таго часу ў 26 краінах свету прайшло каля 1000 такіх івэнтаў, што аб’ядналі дзясяткі тысяч настаўнікаў. Двойчы такія мерапрыемствы адбыліся ў Харкаве, Украіна.

Падрабязней пра праект “неканферэнцыі” для настаўнікаў чытайце на сайце EdCamp. Пра проект у Facebook і ВКонтакте.

edcamp_jaugenedcamp_cert

edcamp2edcamp3

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *