Мінскі хаб стане суарганізатарам міжнародных трэнінгаў для моладзі

erasmusplusМінскі хаб стане адным з арганізатараў двух трэнінгаў для еўрапейскай моладзі вясной 2017 года. Партнёрамі ад Еўрасаюза выступяць моладзевыя арганізацыі AEGEE (Германія) і MEUS (Францыя).

Сумесна з беларускай “Моладзевай ініцыятывай” (кіраўнік — Дзяніс Кольга) Мінскі хаб Global Shapers правядзе два моладзевыя трэнінгі (youth training courses) у Германіі і Францыі вясной 2017 года.

Першы з іх (AEGEE, Германія) называецца “Тваё бачанне для Еўропы” (Your Vision for EUrope). Яго мэта — прыцягнуць моладзь да абмеркавання важных палітычных рашэнняў у Еўрасаюзе. Удзельнікі трэнінгу атрымаюць тэарэтычныя веды ад экспертаў у галіне дзяржкіравання, а таксама на практыцы распрацуюць свае рэкамендацыі для еўрапалітыкаў.

meus2

Другое мерапрыемства ў французскім Стразбургу (сумесна з MEUS) пройдзе ў фармаце сімуляцыйнай гульні. Яе ўдзельнікі адчуюсь сябе ў ролі дэпутатаў Еўрапарламента.

У верасні 2015 года Мінскі хаб дапамог арганізаваць першы ў Беларусі трэнінг для моладзі ў рамках Эразмус +. Трыццаць удзельнікаў з Італіі, Чэхіі, Грузіі, Славеніі і Беларусі цягам тыдня ўдзельнічалі ў дэбатах і сімуляцыйнай гульні, здымалі відэа на тэму глабальнасці. Праграма Еўрасаюза Эразмус+ дзейнічае з 2014 года, яе асноўная задача — падтрымліваць абмен і супрацоўніцтва моладзі.

Мінскі хаб працягне садзейнічаць уключэнню беларускай моладзі ў рэгіянальныя і міжнародныя адукацыйныя працэсы, у тым ліку шляхам падтрымай ініцыятыў у рамках праграмы Эразмус +.

Чытайце таксама:

Мінскі хаб дапамог зладзіць першы ў Беларусі моладзевы трэнінг у рамках Erasmus+

EntrepreneurShip: Прадстаўнікі мінскага хаба ўдзельнічалі ў праекце па прадпрымальніцтве ў Малдове

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *