Праект Мінскага хаба прайшоў у паўфінал конкурса Social Weekend

sw8Мінскі хаб Global Shapers сумесна з Таварыствам беларускай школы плануе правесці ў Беларусі першую “неканферэнцыю” для настаўнікаў – EdCamp Belarus.

Сутнасць мерапрыемства ў тым, каб сабраць разам настаўнікаў, якія жадаюць палепшыць сістэму адукацыі ў нашай краіне.

Каманда Мінскага хаба ў складзе Яўгена Пугача, Анастасіі Баглай і Максіма Кубліцкага прадставілі ідэю правядзення EdCamp на конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend. Праект EdCamp прайшоў у паўфінал конкурса, разам ім удзельнічалі больш за 140 праектаў.

Фінал конкурсу пройдзе ў снежні, а пакуль дасведчаныя спецыялісты дапамагаюць камандам-паўфіналістам палепшыць свае праекты.

“Неканферэнцыя” (англ. Unconference) – гэта фармат дыскусійнага мерапрыемства, удзельнікі якога самі вызначаюць, якім яно будзе, не плацяць арганізацыйныя ўнёскі і не робяць рэкламных прэзентацый. Плануецца, што EdCamp (Education Camp)Belarus стане месцам сустрэчы беларускіх настаўнікаў, дзе яны змогуць абмяняцца карысным вопытам.

Упершыню падобныя мерапрыемствы прайшлі ў ЗША ў 2010-м годзе. З таго часу ў 26 краінах свету прайшло каля 1000 такіх івэнтаў, што аб’ядналі дзясяткі тысяч настаўнікаў. Двойчы такія мерапрыемствы адбыліся ў Харкаве, Украіна.

sw8_marina

sw8