Каманда Мінскага хаба ўзяла ўдзел у Еўразійскай сустрэчы ў Казані

shapeeurasia360Мерапрыемства Shape Eurasia 2016 аб’яднала каля 100 маладых лідараў з 25 краінаў свету

28-30 жніўня 2016 года ў Казані (Расія) упершыню па лініі Сусветнага эканамічнага форума адбылася Еўразійская сустрэча Shape Eurasia 2016.

На пляцоўках мерапрыемства вядомыя спецылісты разам з удзельнікамі абмеркавалі такія пытанні, як праблемы ўстойлівага развіцця Еўразійскага рэгіёна, гарадскія супольнасці ў лічбавую эпоху, мабільная залежнасць, прафесіі будучыні, а таксама інавацыі ў сферы аналіза вялікіх аб’ёмаў дадзеных.

Мінскі хаб Global Shapers на мерапрыемстве прадстаўлялі куратар Мінскага хаба Андрэй Елісееў і заснавальнік хаба Дзяніс Кольга.

kazan22

Госці мерапрыемства з прэзідэнтам Татарстана і татарскімі ўрадоўцамі

Удзельнікі Shape Eurasia 2016 сустрэліся з Прэзідэнтам Рэспублікі Татарстан Рустамам Мініханавым і прадстаўнікамі татарскага ўраду. Сярод высокіх гасцей на казанскай сустрэчы былі таксама Дырэктар Супольнасці Global Shapers Адэемі Бабінгтон-Ашае і Дырэктар па Еўразіі Сусветнага эканамічнага форума Настасся Калініна.

kazan20

Злева направа: Адэемі Бабінгтон-Ашае, Настасся Калініна, Рустам Мініханаў, Дыльбар Садыкава

Апрача дзелавой праграмы і экскурсіі па інавацыйным цэнтры Інаполіс, міжнародныя ўдзельнікі правялі таварыскую гульню ў футбол. Да таго ж, адбылася экалагічная акцыя па прыбранні тэрыторыі ля Глыбокага возера.

kazan1

Пасля прыбрання смецця на Глыбокім возеры

Дзякуем казанскім прадстаўнікам Global Shapers Community за цудоўную арганізацыю, незабыўны вопыт і станоўчыя эмоцыі! Go Tatar! Feel Kazan!

Паглядзець здымкі з мерапрыемства: