Андрэй Елісееў прыняў удзел у штогадовай сустрэчы куратараў ў Жэневе

minskhubacm

Каля 350 куратараў са 119 краін абмеркавалі ў Жэневе ролю супольнасці Global Shapers, Сусветнага эканамічнага форуму і сваіх хабаў ў вырашэнні надзённых праблем у свеце.

Штогадовая сустрэча куратараў Global Shapers прайшла 19-22 жніўня ў Жэневе, Швейцарыя, у штаб-кватэры Сусветнага эканамічнага форуму. Удзельнікі сустрэчы таксама наведалі штаб-кватэру Сусветнай гандлёвай арганізацыі і офіс ААН у Жэневе.

Праграма сустрэчы была накіравана на развіццё патэнцыялу кожнага з хабаў, а таксама спрыянне супрацоўніцтву паміж хабамі з розных краін. Андрэй Елісееў, дзеючы куратар Мінскага хаба, меў гонар быць удзельнікам гэтага найважнейшага штогадовага мерапрыемства супольнасці Global Shapers.

Мерапрыемства пачалося з пленарнага пасяджэння, якое задало тон наступным секцыям. На панэлі аб сацыяльным прадпрымальніцтве былі закранутыя пытанні, як выпрацаваць ўстойлівыя і ўзнаўляльныя рашэння. Прафесар Клаўс Шваб падзяліўся сваімі ідэямі пра чатыры глабальныя сілы, якія ўплываюць на свет.

schwabacmpicКлаўс Шваб, заснавальнік і прэзідэнт Сусветнага эканамічнага форуму з Андрэем Елісеевым і іншымі куратарамі.

Затым удзельнікі падзяліліся на групы, у якіх яны адпрацоўвалі розныя навыкі ўзаемадзеяння паміж сабой і з экспертамі. Заключнае пленарнае паседжанне ў жэнеўскім офісе ААН з выступамі Майкла Мюлера і іншых высокапастаўленых асоб даступна па спасылцы.