Дэлегацыя Сусветнага эканамічнага форума наведала Беларусь

wef_imgДэлегацыя СЭФ сустрэлася з прадстаўнікамі Мінскага хаба і правяла афіцыйныя сустрэчы ў дзяржаўных органах.

6-7 чэрвеня 2016 года ўпершыню адбыўся візіт у нашую краіну дэлегацыі Сусветнага эканамічнага форума на высокім узроўні. На чале дэлегацыі была куратар Еўразійскага дэпартамента СЭФ Анастасся Калініна, раней – куратар Супольнасці Global Shapers па Еўразіі і кіраўнік Global Shapers Community.

Прадстаўнікі Мінскага хаба зладзілі для шаноўных гасцей экскурсію з наведаннем Траецкага прадмесця і агляднай пляцоўкі гатэля “Беларусь”, а таксама абмеркавалі бягучую дзейнасць хаба за вячэрай.

Як частка працоўнай часткі візіта дэлегацыя СЭФ наведала Банк Развіцця і Нацыянальны цэнтр маркетынга і кан’юнктуры цэнаў пры консульскім упраўленні Міністэрства замежных справаў. Мінскі хаб спрычыніўся да развіцця кантактаў паміж інстытутамі Беларусі і СЭФ: заснавальнік хаба Дзяніс Кольга паспрыяў арганізацыі візіта дэлегацыі СЭФ да старшыні Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Ўладзіміра Карагіна і ў Міністэрства эканомікі.

Як практычны вынік развіцця адносін паміж СЭФ і Беларуссю, у канцы чэрвеня 2016 года адбыўся першы афіцыйны візіт беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных справаў Яўгенам Шастаковым на так звані “летні Давос” у Цяньцзіне. Мінскі хаб Global Shapers і надалей плануе спрыяць развіццю новых сувязяў Беларусі на міжнароднай арэне, карысных краіне і насельніцтву ў цэлым.