Дзяніс Кольга на еўрапейскім Эканамічным Форуме маладых лідараў у Польшчы

sanch4-198x300Юбілейны 10-ы Эканамічны Форум маладых лідараў сабраў ля 350 удзельнікаў з 42 краінаў свету ў польскім гарадке Новы Сонч з 7 па 11 верасня. Госцем Эканамічнага Форума стаў сузаснавальнік мінскага хаба Global Shapers Дзяніс Кольга.

Эканамічны форум маладых лідэраў – адна з найбуйнейшых міжнародных сацыяльных і эканамічных сустрэч маладых лідэраў. Асноўная мэта Форуму заключаецца ва ўмацаванні міжсектаральнага супрацоўніцтва паміж маладымі лідэрамі з ЕС і краін Усходняй Еўропы і Каўказу. Разам з іншымі ўдзельнікамі мерапрыемства Дзяніс абмеркаваў выклікі ў сферы міграціі і моладзевага беспрацоўя, пытанні міжнароднай бяспекі, развіцця інавацый і сацыяльнага прадпрымальніцтва.

У рамках Форуму адбыліся панэльныя дыскусіі з удзелам многіх высокапастаўленых еўрапейскіх чыноўнікаў, сярод якіх – прэзідэнт Македоніі Георге Іваноў, былы міністр абароны Вялікабрытаніі Ліам Фокс, кіраўнік Камітэта па замежных справах Сената Польшчы Уладзімеж Цімашэвіч. Прывітальнае слова ўдзельнікам Форуму накіраваў кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

У тэматычных групах Дзяніс абмеркаваў актуальныя выклікі для еўрапейскай моладзі з кіраўнікамі моладзевых праектаў, лідэрамі няўрадавых арганізацый, сябрамі грамадскіх, эканамічных, палітычных арганізацый, выкладчыкамі і маладымі прадпрымальнікамі.

sanch5

Дзяніс Кольга пра змест Эканамічнага Форуму:

Такога роду мерапрыемствы дазваляюць завесці новыя карысныя кантакты і ўжывую сустрэцца з шэрагам даўніх партнёраў. Значнасць Форуму яшчэ і ў тым, што моладзевыя лідэры маюць выдатную магчымасць на роўных удзельнічаць у дэбатах з сацыяльнай, палітычнай і дзелавой элітай кантынета. Яскравыя прадстаўнікі сучаснай палітычнай і эканамічнай эліты перадаюць свой досьвед і веды будучым элітам. Гэта высокі ўзровень моладзевай працы, гэта новыя ідэі, рашэнні і планы на будучыню».

У адзін з дзён моладзевыя лідэры наведалі XXV Эканамічны форум у Крыніцы, які з’яўляецца найбуйнейшай і найважнейшай сустрэчай лідэраў свету палітыкі і бізнесу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Клікніце, каб праглядзець павялічаную версію іншых здымкаў з Эканамічнага форуму (аўтарства Economic Forum of Young Leaders):

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *